Папа Рымскі Францыск выказаў спачуванні ахвярам тэракта

1 ноября 2017

Папа Рымскі Францыск выказаў спачуванні ахвярам тэракта падчас сённяшняй малітвы ў гонар Дня ўсіх святых. Паслухаць яе на плошчы Святога Пятра сабралася каля 25 тысяч чалавек.

Нагадаем, у цэнтры Нью-Ёрка днём 31 кастрычніка грузавік выехаў на веласіпедную дарожку і праехаў так некалькі вуліц, збіваючы веласіпедыстаў. Ахвярамі сталі 8 чалавек, 10 - у бальніцы. З асуджэннем тэракта выступіў МЗС Беларусі. У афіцыйнай заяве ведамства таксама выказала спачуванні родным і блізкім загінуўшых.