Папа Рымскі Францыск сёння адзначае пяцігоддзе пантыфіката

13 марта 2018

Аргенцінскі кардынал Хорхе Марыа Берголья быў абраны новым кіраўніком Рымска-каталіцкай царквы пасля адрачэння ад прастола яго папярэдніка Бенедыкта XVI. Уступленне на прастол Францыска паклала пачатак рэформам у Царкве. Пры гэтым Папа вядомы кансерватыўнасцю поглядаў, прытрымліваецца векавых асноў Царквы ў дачыненні да жанчын, якія не могуць быць святарамі, і традыцыйнасці шлюбу.