Адказнасць за забойства расійскага пасла ўзяла на сябе кааліцыя "Армія заваявання"

21 декабря 2016

Адказнасць за забойства расійскага пасла ў Турцыі ўзяла на сябе ўзброеная кааліцыя "Армія заваявання". Па ўсёй краіне працягваюцца арышты падазроных. Некаторыя з затрыманых звязаныя з арганізацыяй апазіцыйнага ісламскага прапаведніка Фетхулаха Гюлена, якога Анкара абвінавачвае ў спробе летняга дзяржперавароту. Нагадаем, пасол Расіі Андрэй Карлаў быў забіты 19 снежня ў сталіцы Турцыі падчас адкрыцця фотавыставы. Злачынца ліквідавалі супрацоўнікі спецслужб. Пахаванне дыпламата адбудзецца заўтра. Андрэю Карлаву пасмяротна прысвоена званне Героя Расіі.