Адстаўкі ў кіраўніцтве Украіны

25 марта 2014

Спачатку ў адстаўку падаў в.а. міністра абароны краіны Ігар Ценюх. Вярхоўная рада яго не адпусціла. Але праз пару гадзін усё ж знайшла пераемніка, прызначыўшы на гэтую пасаду генерал-палкоўніка Дзяржпагранслужбы Міхаіла Коваля. У адстаўку таксама папрасіўся в.а. прэзідэнта рэспублікі Аляксандр Турчынаў, аднак яго парламент не адпусціў.


На фоне палітычнай нестабільнасці прыхільнасць да зброі ва Украіне б'е ўсе рэкорды. У Цярнопалі затрыманы падлетак з пісталетам расстралянага ў Кіеве супрацоўніка ДАІ. Усяго ж падчас спецаперацый затрыманыя дзевяць асоб ад 17 да 28 гадоў, шасцёра з якіх мелі пры сабе агнястрэльную зброю.