Ад каранавіруса ў Кітаі памерлі ўжо 107 чалавек

28 января 2020
Колькасць людзей, якія памерлі ад пнеўманіі новага тыпу ў Кітаі, дасягнула 107 чалавек. Інфікаваных больш за 4 500. На думку медыкаў, носьбітаў віруса значна больш. У тысяч жыхароў КНР хвароба можа знаходзіцца ў інкубацыйным перыядзе, калі яшчэ не выявіліся сімптомы. Ёсць і добрыя навіны: 60 пацыентаў выпісалі з бальніц. Навагоднія канікулы ў краіне падоўжылі да 9 лютага, а гэта можа паўплываць не толькі на сферу турызму, але і на іншыя галіны эканомікі. На барацьбу з каранавірусам улады краіны вылучылі амаль 9 мільярдаў долараў. Зафіксаваны новыя выпадкі хваробы і за межамі Кітая. Першы інфікаваны ў Германіі. Напярэдадні каранавірус таксама выявілі ў Камбоджы і на Шры-Ланцы. У Перу двое з чатырох чалавек, у якіх падазравалі каранавірус, аказаліся здаровыя. З-за ўспышкі новай пнеўманіі Тайланд увёў медкантроль на межах.