Алімпійскі агонь ляціць у касмічную прастору

7 ноября 2013
Гэтае новаўвядзенне для падарожжаў факела Алімпіяды прыдумаў аргкамітэт Зімовых гульняў 2014-га года ў Сочы. Саюз стартаваў з той пляцоўкі Байканура, якую ў мінулым стагоддзі выкарыстоўвалі для палёту ў космас Юрыя Гагарына. Алімпійскі факел неўзабаве даставяць на Міжнародную касмічную станцыю. Яго перадача пройдзе ва ўрачыстай абстаноўцы ў адкрытым космасе.