Каля 60 000 людзей выйшлі сёння на вуліцы Бруселя

24 мая 2016

Каля 60 000 людзей выйшлі сёння на вуліцы Бруселя, каб выступіць супраць палітыкі жорсткай бюджэтнай эканоміі ўрада. Дэманстранты патрабуюць адмовы ад зразання фінансавання аховы здароўя і адмены новага працоўнага заканадаўства, паводле якога ўзмацняецца жорсткасць патрабаванняў да выплат дапамог па беспрацоўі. У руках удзельнікаў маштабнай акцыі - плакаты з надпісамі: "Сацыяльныя заваёвы для ўсіх", "Медыцына свяшчэнная". Нагадаем, меры па абмежаванні сацыяльнай палітыкі - вынік уваходжання ў дзеянне законаў аб бюджэтнай эканоміі, прынятых у перыяд крызісу еўра ўрадам сацыялістаў.

Месцамі дэманстрацыі чакана перараслі ў сутыкненні з паліцыяй.