У пасяджэнні чыгуначнага савета ў Мінску прынялі ўдзел прадстаўнікі 19 дзяржаў

15 октября 2019

На чыгуначным пункце Брэст-Паўночны пасля мадэрнізацыі кантэйнернага тэрмінала ў жніўні  ў паўтара раза павялічылася прапускная здольнасць грузаў у напрамку да   Еўрасаюза. Гэта заявілі сёння на пасяджэнні савета па чыгуначным транспарце ў Мінску. Эксперты адзначылі: за 9 месяцаў года дзякуючы міжнароднай кааперацыі вырасла і доля кантэйнерных перавозак без малога  на 15 %.

Уладзімір Марозаў, начальнік Беларускай чыгункі: "Сёння праз Беларускую чыгунку ідуць не толькі кітайскія праекты, але і праекты,  звязаныя з аўтавытворцамі Расійскай Федэрацыі. У сярэднім ад 10 да 14 кантэйнерных цягнікоў праз тэрыторыю Беларусі праходзіць”. 

Пасяджэнне чыгуначнага савета праводзіцца некалькі разоў на  год у розных краінах. У цяперашнім форуме прынялі ўдзел прадстаўнікі 19 дзяржаў.