Вялізны камень вагай 100 кілаграмаў выпаў са Сцяны Плачу ў Іерусаліме

24 июля 2018

Інцыдэнт адбыўся на пляцоўцы для агульных малітваў. Жанчына, якая знаходзілася побач, цудам не пацярпела. Спецыялісты ізраільскага Упраўлення старажытнасці ачапілі месца падзення каменнага блока і ацэньваюць урон. Калі б камень зваліўся раней, у Дзень жалобы, без ахвяр не абышлося б. Тады на пляцоўцы сабраліся тысячы вернікаў для малітвы.