Адзін з арыгіналаў спісу Шындлера пойдзе з малатка на інтэрнэт-аўкцыёне eBay

23 июля 2013

Гістарычны дакумент складаецца з 14 старонак. У ім утрымоўваецца 801 прозвішча мужчын-яўрэяў, якіх Оскар Шындлер жадаў выратаваць ад смерці ў нямецкіх канцлагерах. Дакумент датаваны 18 красавіка 1945 года. Эксперты гавораць, што спіс надрукаваў асабісты бухгалтар Шындлера, нашчадкі якога, хутчэй за ўсё, і прадалі яго калекцыянерам. Стартавая цана лота - 3 мільёны долараў. Зрэшты, прадаўцы - калекцыянеры з Каліфорніі - разлічваюць выгандляваць прыкладна ў два разы больш. У гады Другой сусветнай вайны Оскар Шындлер выратаваў больш за тысячу яўрэяў, прадаставіўшы ім працу на прадпрыемствах, якія належалі яму, у Польшчы і Чэхіі.