Аб'яўлены лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы

2 октября 2018

Лічаныя хвіліны таму аб'явілі лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі па фізіцы. Яе падзялілі амерыканец Артур Эшкін за вынаходства аптычнага пінцэта, а таксама канадка Донна Стрыкланд і француз Жэрар Муру за метад генерацыі ультракароткіх аптычных імпульсаў высокай інтэнсіўнасці. Заўтра стане вядомы ўладальнік узнагароды па хіміі. А ўручэнне Нобелеўскай прэміі па літаратуры ўпершыню за 70 гадоў вырашылі адкласці.