Экспазіцыя беларускіх вытворцаў на выставе Sial Shanghai

20 мая 2023

Смак прыроды ў Шанхаі. У Кітаі гэтымі днямі праходзіць важная падзея ў галіне харчовай прамысловасці - выстава Sial-2023. Мерапрыемства ўжо стала самым буйным па маштабе беларускага ўдзелу і асартыменце. На выставачным форуме ў Паднябеснай каля 150 айчынных кампаній прэзентуюць сваю прадукцыю. На стэндзе Made in Belarus прадстаўлены малочныя, мясныя, рыбныя прадукты, а таксама кандытарскія вырабы. Для кампаній выстава мае вялікае значэнне, паколькі гэта пляцоўка для пашырэння міжнародных сувязяў, пошуку новых магчымасцяў для бізнесу і папулярызацыя тавараў на кітайскім рынку. Удзел у Sial Shanghai сёлета прынялі 4500 экспанентаў з усяго свету.