Аб’яўлены новы склад урада Расіі

21 января 2020
Літаральна гадзіну таму новы прэм'ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін прадставіў Уладзіміру Пуціну новы склад урада. Паводле слоў прэзідэнта,  ён атрымаўся вельмі збалансаваным. Зараз у прэм'ер-міністра будзе 9 намеснікаў. Першым віцэ-прэм'ерам прызначаны Андрэй Белавусаў. Што датычыцца новага складу Кабміна. 12 міністраў ранейшага ўрада захавалі свае пасады. Сярод іх  міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў і міністр абароны Сяргей Шайгу. Міністрам фінансаў застаўся Антон Сілуанаў, міністрам унутраных спраў - Уладзімір Калакольцаў.

Першае пасяджэнне ўрада Міхаіл Мішусцін правёў адразу  пасля сустрэчы з Уладзімірам Пуціным.