Апублікаваны кадры жудаснай аварыі, якая адбылася на адной са станцый Буэнас-Айрэса

21 октября 2013

Аргенцінскія СМІ апублікавалі кадры жудаснай аварыі, якая адбылася напярэдадні на адной са станцый Буэнас-Айрэса. На запісе відаць, як прыгарадная электрычка на поўным ходзе ўляцела ў будынак вакзала. Інэрцыя была такой сілы, што першы вагон выкінула на платформу, дзе знаходзіліся людзі. Пацярпелі каля сотні чалавек. Большасць з іх - пасажыры. Машыніст цудам выжыў, ён знаходзіцца ў бальніцы, яго дапытаюць, як толькі дазволяць медыкі.
Паводле слоў відавочцаў, у дарозе ў састава некалькі разоў пераставалі дзейнічаць тармазы, з-за чаго электрычка праязджала некаторыя прыпынкі. Следчыя мяркуюць, што машыніст мог заснуць за рулём.