Новы камп’ютарны вірус "Нейтрына" імкліва распаўсюджваецца ў Расіі

11 июля 2017

Ён заражае плацежныя тэрміналы і счытвае даныя банкаўскіх картак пры разліку. Прычым шкодная праграма пачынае дзейнічаць не адразу - спачатку яна "працуе" над абходам абароны банка, што правярае падазроны код, і ўжо потым з карткі знікаюць грошы. Нагадаем, напрыканцы чэрвеня найбуйныя кампаніі Расіі, Украіны і краін Еўропы пацярпелі ад "брата" праграмы WannaCry - віруса-вымагальніка "Пеця".