Арына Сабаленка ўпершыню ў кар'еры ўвайшла ў топ-25 сусветнага рэйтынгу

20 августа 2018

Дзякуючы паўфіналу турніру ў Цынцынаці, беларуска паднялася на 9 радкоў у табелі WТА. Сасновіч страціла адну пазіцыю і займае зараз 37 месца. Лапко - 70-ая, Азаранка - 80-ая. Сёння Арына Сабаленка і Аляксандра Сасновіч пачнуць выступленне на турніры ў Нью-Хэйвене. Сабаленка згуляе з аўстралійкай Самантай Стосур. Матч у прамым эфіры пакажа тэлеканал "Беларусь 5". Пачатак прыблізна ў 9 вечара. Сасновіч будзе супрацьстаяць францужанка Крысціна Младзенавіч.