Новы экіпаж "Саюза" пачаў працу на міжнароднай касмічнай станцыі

20 ноября 2016

Камандзір карабля, выхадзец Беларусі Алег Навіцкі, амерыканка Пегі Уітсан і астранаўт Еўрапейскага касмічнага агенцтва Тама Песке далучыліся да астатніх членаў экспедыцыі МКС-50, якія чакалі іх на станцыі. І зараз яны ў поўным складзе пачалі працу на борце. На станцыі касманаўты, якія прыбылі сёння, прабудуць амаль паўгода і правядуць больш за 40 навуковых эксперыментаў. Для Алега Навіцкага гэта другі палёт у космас. На МКС ён даставіў флаг Беларусі як знак павагі і любові да роднай зямлі.