Новым прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі стане жанчына

8 июля 2016

Зараз барацьбу за гэтую пасаду, а таксама за пасаду лідара Кансерватыўнай партыі Каралеўства вядуць міністр унутраных спраў Тэрэза Мэй і намміністра энергетыкі Андрэа Лідсам. Лідзіруе Мэй, якая заручылася падтрымкай амаль 200 парламентарыяў. Імя пераможца назавуць у верасні. На плечы будучага кіраўніка ўрада ляжа нялёгкая задача весці перамовы аб выхадзе Каралеўства з Еўрасаюза і пераадоленні эканамічных наступстваў Брэксіта. Пазачарговыя выбары праводзяцца пасля таго, як кіраўнік урада Дэвід Кэмеран аб'явіў аб адстаўцы. Ён пайшоў на такі крок праз вынікі рэферэндуму, дзе большасць брытанцаў прагаласавала за выхад з ЕС.