Новыя падрабязнасці тэрактаў у кафэ і сінагозе Капенгагена

16 февраля 2015

Паліцыя ўстанавіла асобу стралка. Гэта 22-гадовы жыхар Даніі Амар Абдэль Хамід аль-Хусейн. Ён даўно меў праблемы з законам: яго арыштоўвалі за парушэнне правіл захоўвання зброі і насілле. Як апынулася, толькі два тыдні таму ён выйшаў з турмы. Падчас вобыску ў яго кватэры паліцыя знайшла аўтамат. Магчыма, той самы, які дацкі стралок выкарыстаў у нападзе ў суботу. Нагадаем, падчас страляніны ў кафэ і сінагозе Капенгагена загінулі два чалавекі, пяцёра шпіталяваныя.