Новыя падрабязнасці справы аб бостанскім тэракце

2 мая 2013

Аднаго з трох затрыманых таварышаў Джахара Царнаева пусцілі ў ЗША, нягледзячы на тое, што яго студэнцкая віза была пратэрмінаваная, і ён пры гэтым быў выключаны з універсітэта. Таксама  пра гэтую новую тройцу вядома, што два студэнты з Казахстана - гэта знаёмыя Царнаева па каледжы, трэці -  грамадзянін ЗША. Зараз студэнты абвінавачанні ва ўтойванні слядоў тэракта абвяргаюць. Хоць раней у ФБР заявілі, што яны ўжо далі паказанні. Нагадаем, студэнтаў абвінавачваюць у тым, што праз тры дні пасля тэракта на марафоне яны вынеслі з пакоя меркаванага арганізатара злачынства Джахара Царнаева рукзак і ноўтбук і выкінулі рэчы на сметнік. Менавіта там спецслужбы і знайшлі доказы. Калі віна студэнтаў будзе даказаная, ім пагражае да 5 гадоў турмы і штраф  250 тысяч долараў. Яшчэ аднаго затрыманага - агульнага прыяцеля, амерыканскага студэнта - абвінавачваюць у дачы лжывых паказанняў. Яго могуць пасадзіць на тэрмін да 8 гадоў і таксама прысудзіць буйны штраф.