Імёны "Урачоў года - 2021" назвалі ў Палацы Рэспублікі

17 июня 2022
Напярэдадні іх прафесійнага свята ў Палацы Рэспублікі назвалі імёны "Урачоў года". Каб вызначыць самых лепшых медыкаў, кандыдатаў разглядалі з розных устаноў аховы здароўя краіны. Выбар складаны, бо ўсе яны штодня ратуюць дзясяткі жыццяў. У выніку 20 лаўрэатаў і 5 уладальнікаў ганаровага тытула "Урач года" ў намінацыях: "Тэрапеўт", "Акушэр-гінеколаг", "Педыятр", "Урач агульнай практыкі". Лепшым хірургам прызнаны Аляксей Часнойць. Самы вядомы яго пацыент, за жыццё якога змагаліся месяцамі, - юны Герой Беларусі - Раман Кагадоўскі.