Новыя звесткі ў расследаванні тэракта ў Стамбуле

2 января 2017

Сталі вядомыя новыя звесткі ў расследаванні тэракта, учыненага  ў навагоднюю ноч у Стамбуле. Як паведамляюць турэцкія СМІ,  затрыманы восем чалавек. Мяркуюць, што яны могуць быць звязаны з групоўкай "Ісламская дзяржава" - яна ўжо ўзяла на сябе адказнасць за страляніну ў начным клубе. У Інтэрнэце з'явілася  фота з камер назірання  меркаванага злачынцы – ён можа быць выхадцам  з Сярэдняй Азіі -  родам з Узбекістана або Кыргызстана. Яго вышук працягваецца. Ахвярамі тэракта сталі 39 чалавек. Сярод іх грамадзяне 11-ці краін. У бальніцах застаюцца 65 пацярпелых. Сусветная супольнасць і жыхары Турцыі рэзка зганілі напад.

Эшрэф Качар, жыхар г. Стамбула: "Мы глыбока засмучаныя тым, што адбылося. Былі забітыя дзясяткі чалавек: туркі і замежныя грамадзяне. У тэрарызме няма нічога добрага. Ганьба тым, хто гэта зрабіў і тым, хто аддаў адпаведны загад".

Фатых Туран, жыхар г. Стамбула: "У мяне проста  няма слоў, я асуджаю гэты напад. Тэрарызм - агідны. Загінулі 39 чалавек".

Як паведамляюць  турэцкія СМІ, паліцыя правярае магчымую сувязь паміж гэтым нападам і атакай на міжнародны аэрапорт Стамбула ў чэрвені. Тады ў выніку выбухаў, учыненых  тэрарыстамі-смяротнікамі, загінулі больш  за 40 чалавек. Між тым сёння ў  аэрапорце турэцкага курортнага горада Анталья грамадзянін Сірыі ўчыніў вялікі  перапалох. Праходзячы праз рамку металадэтэктара, ён нечакана закрычаў: "Алах акбар" і аб’явіў, што ў яго пры сабе ўзрыўное прыстасаване. Сярод пасажыраў пачалася паніка. Служба аховы неадкладна затрымала мужчыну. Акалічнасці здарэння высвятляюцца.