Новая версія крушэння егіпецкага аэробуса ў Міжземным моры

28 мая 2016

Як паведамляюць СМІ са спасылкай на блізкія да расследавання крыніцы, да трагедыі магло прывесці няправільнае спрацоўванне датчыка задымлення. Яно выклікала адключэнне шэрагу важных функцый. На думку экспертаў, пасля спрацоўвання датчыка экіпаж пачаў дзейнічаць паводле аварыйнай інструкцыі, не ведаючы, што некаторыя сістэмы лайнера, уключаючы аўтаматычную абарону палёту, не працуюць. Падобны выпадак адбыўся ў 2011 годзе на борце аэробуса А320 амерыканскай "Юнэйтэд Эйрлайнз". Пілотам цудам удалося пасадзіць самалёт. Крушэнне егіпецкага лайнера, які выконваў рэйс Парыж - Каір, адбылося 19 мая і забрала 66 жыццяў. Чорныя скрыні паветранага судна, меркавана, знаходзяцца на глыбіні тры кіламетры. Іх падняццем будзе займацца прыватная фірма.