Нармандскі фармат мінус Расія

10 мая 2018

У нямецкім Аахене адбылася сустрэча лідараў Германіі, Францыі і Украіны. Галоўнай тэмай стала разгортванне міратворчай місіі ў зоне канфлікту ў Данбасе. Як заявіў па выніках перамоў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка, абмяркоўвалася дарожная карта імплементацыі мінскіх пагадненняў. Калі "нармандская чацвёрка" збярэцца ў поўным складзе - невядома.