"Нармандская чацвёрка" абмяркуе шляхі выхаду з крызісу на ўсходзе Украіны

2 октября 2015

Лідары краін "нармандскай чацвёркі" сёння прыбудуць у Парыж, дзе абмяркуюць шляхі выхаду з крызісу на ўсходзе Украіны. Прэзідэнты Расіі, Украіны, Францыі і Германіі сустрэнуцца ўпершыню за паўгода. Бакі абмяркуюць правядзенне выбараў у Данбасе, адвядзенне войскаў з лініі судакранання і працу назіральнікаў АБСЕ.

Папярэдняя сустрэча лідараў краін "нармандскай чацвёркі" прайшла ў лютым у Мінску. Тады быў зроблены вялізны крок на шляху да доўгачаканага міру на ўсходзе Украіны. У прыватнасці, бакі абавязаліся спыніць ваенныя дзеянні і адвесці ўзбраенне.