Нобелеўскі камітэт сёння прысудзіць прэмію па літаратуры

5 октября 2017

Сярод магчымых лаўрэатаў - Харукі Муракамі і Маргарэт Этвуд. Спіс прэтэндэнтаў засакрэчаны, іх імёны могуць абвясціць толькі праз 50 гадоў. Адным з галоўных намінантаў на прэмію па літаратуры гэтага года эксперты завуць кенійскага пісьменніка Нгугі Ва Тхіёнга. 79-гадовы драматург - аўтар раманаў і крытычных эсэ, прысвечаных сацыяльным і палітычным праблемам у яго роднай краіне. Летась Нобелеўскую прэмію па літаратуры прысудзілі амерыканскаму музыканту Бобу Дылану.