Ласіха наведалася сёння ў Брэсцкі парк адпачынку і культуры

21 мая 2013

Людзі вельмі здзівіліся, калі ўбачылі лася, які гуляе па алеі. На думку спецыялістаў, госцяй апынулася маладая самачка. Каб вырашыць далейшы лёс жывёліны, на месца прыехалі ратавальнікі і супрацоўнікі інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету. Калектыўнымі высілкамі ласіху атрымалася злавіць. Узрост яе складае каля года. Хутчэй за ўсё, жывёліна прыйшла ў парк з боку крэпасці, пераплыўшы рэчку ад абалоны Буга. Не выключана, што ласіха зайшла з тэрыторыі Польшчы.