Нобелеўская прэмія міру прысуджана лідарам Нацыянальнага квартэта - за дыялог у Тунісе

9 октября 2015

Лідары Нацыянальнага квартэта за дыялог у Тунісе сталі лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі міру. Паводле завяшчання Альфрэда Нобеля, гэта ўзнагарода прысуджаецца тым, "хто больш і лепш усіх працаваў у імя ўмацавання братэрства паміж народамі, а таксама для таго, каб распусціць або скараціць дзеючыя арміі, або тым, хто спрыяў правядзенню мірных перамоў". Рашэнне прымае Нарвежскі нобелеўскі камітэт. Ён складаецца з пяці чалавек, прызначаных нарвежскім парламентам. У 2015-ым у ім было амаль 300 кандыдатаў. А сярод фаварытаў - канцлер ФРГ Ангела Меркель і Папа Рымскі Францыск.