Ніжняя палата парламента Японіі распушчаная напярэдадні датэрміновых выбараў

21 ноября 2014
Напярэдадні стала вядома, што выбарчая кампанія пачынаецца 2 снежня. Галасаванне прызначанае на 14-га. Рашэнне распусціць ключавую палату парламента прыняў японскі прэм'ер Сіндза Абэ. Ён разлічвае заручыцца на выбарах падтрымкай выбаршчыкаў, каб пачаць выкананне праграмы аздараўлення эканомікі, якая скацілася ў рэцэсію. У прыватнасці, улады Японіі маюць намер часткова аднавіць у краіне працу атамнай энергетыкі і адкласці на некаторы час чарговае павелічэнне спажывецкага падатку.