Ніне Усатавай - 65

1 октября 2016

Усенароднай улюбёнцы - народнай артыстцы Расіі - Ніне Усатавай сёння спаўняецца 65. З юбілеем актрысу павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Ніна Мікалаеўна сыграла за сваё жыццё парадку сотні кінароляў: "Халоднае лета 53-яга... ", "Мусульманін", "Барак", "Поп" і "Легенда №17"... Яе цудоўныя акцёрскія работы ўжо паспелі стаць сапраўднай класікай савецкага і расійскага кіно. Зараз Ніна Усатава працягвае працаваць у кіно. У 2014 годзе з яе ўдзелам выйшаў фільм у жанры фэнтэзі "Снежная каралева", у красавіку 2016-га - фільм-катастрофа "Экіпаж".