Некалькі дзён цішыні

3 декабря 2013

Улады Тайланда і дэманстранты дамовіліся аб перамір'і з нагоды дня нараджэння караля. 5 снежня Пуміпону Адульядэту спаўняецца 86 гадоў. Усе сутыкненні ў Бангкоку спыніліся. Дэманстранты зараз разбіраюць барыкады. Улады заклікаюць іх вызваліць занятыя будынкі і абяцаюць не ўжываць сілу.