Непаладкі ў Boeing 737 MAX ліквідаваныя

17 мая 2019

Непаладкі ў Boeing 737 MAX ліквідаваныя, запэўніваюць у авіяканцэрне. Спецыялісты прапрацавалі праграмнае забеспячэнне сістэмы манеўравання. Менавіта непаладкі ў ёй, імаверна, сталі прычынай дзвюх авіякатастроф - у Інданезіі і Эфіопіі. Пасля гэтага палёты дадзенай мадэлі лайнераў забаранілі амаль па ўсім свеце. Пасля мадыфікацый сістэмы кампанія правяла 207 выпрабавальных палётаў. Усяго 737-ыя правялі ў паветры 360 гадзін. Забарона на іх выкарыстанне тым не менш да гэтага часу не знятая.