На 66-ым годзе пайшоў з жыцця беларускі артыст тэатра і кіно Сяргей Краўчанка

1 июля 2014

Сумная навіна. На 66-ым годзе пайшоў з жыцця беларускі артыст тэатра і кіно Сяргей Краўчанка. Кароль эпізоду. Па вялікім экране гледачу ён запомніўся па кароткіх, але яркіх ролях. 40 гадоў артыст прапрацаваў у тэатры імя Янкі Купалы. За апошні год ён іграў прэм'еру за прэм'ерай - ксёндз у спектаклі Дзяды, рамізнік у пастаноўцы Пан Тадэвуш, спадар Дзіманш у сучаснай варыяцыі Дон Жуана. Развітанне з артыстам пройдзе заўтра ў сценах Купалаўскага тэатра з 12 да 14 гадзін.