Нямецкая паліцыя правяла маштабную аперацыю супраць ісламскіх радыкалаў

15 января 2020
Паводле  даных генпракуратуры краіны, на тэрыторыі ФРГ дзейнічала групоўка, члены якой планавалі злачынства, што пагражае дзяржбяспецы. Як растлумачылі нямецкія СМІ, размова ідзе аб арганізацыі тэракту. Вобыскі і арышты прайшлі адразу ў чатырох федэральных землях. У аперацыях было задзейнічана 180 супрацоўнікаў паліцыі. Пакуль затрыманыя трое. У іх канфіскаваныя носьбіты інфармацыі, наяўныя  грошы, а таксама колючая і рэжучая зброя.