Нафта падаражэла адразу на 13 працэнтаў

16 сентября 2019

Скок цэн на нафту стаў наймацнейшым за апошнія 30 гадоў! Рост на 13 працэнтаў адбыўся на фоне суботніх падзей, калі дроны-беспілотнікі атакавалі найбуйнейшыя нафтавыя аб'екты ў Саудаўскай Аравіі. Маментальна здабыча чорнага золата абвалілася амаль на 60 працэнтаў. З кампенсаваннем страт Саудаўская Аравія пакуль спраўляецца. Яе запасаў хопіць яшчэ прыкладна на месяц. Аднак пры неабходнасці пагадзіўся дапамагчы і Дональд Трамп. Ён дазволіў выкарыстаць нафту са стратэгічнага рэзерву ЗША для падтрымання рынку. Дарэчы, апошні раз амерыканскія сховішчы адкрываліся восем гадоў таму.