Аб экспартным патэнцыяле нашых прадуктаў харчавання гаварылі на форуме "Беларусь мясная"

25 октября 2017

Беларусь плануе зарабляць на экспарце мясной і малочнай прадукцыі ў Кітай каля 15 мільёнаў долараў за год. Да канца 2017 пачнуцца пастаўкі ялавічыны, першую партыю мяса птушкі адправяць у пачатку наступнага года. Аб экспартным патэнцыяле нашых прадуктаў харчавання гаварылі сёння на форуме "Беларусь мясная".

Нагадаем, у канцы мінулага года беларускія прадпрыемствы атрымалі магчымасць пастаўляць у Паднябесную і сваю малочку. Выхад на складаны кітайскі рынак - яшчэ адно пацвярджэнне якасці нашай прадукцыі, бо яго ў Кітаі кантралююць з асаблівай дбайнасцю. Нашы партнёры доўга аналізавалі беларускі рынак з пункта погляду рызык, ацанілі экалогію і высокую якасць прадукцыі і захацелі бачыць яе на сваіх прылаўках.

Акрамя таго, кітайскія партнёры разглядаюць магчымасць стварэння ў Віцебскай вобласці холдынга па вытворчасці і перапрацоўцы мяса.

Паспяхова канкурыраваць на знешніх рынках дазволіць укараненне паглыбленай перапрацоўкі на беларускіх прадпрыемствах. Пра гэта нашаму каналу заявіў Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц.

Сёння наша мясная прадукцыя рэалізуецца ў дзясятках краін. Валютная выручка за мінулы год склала каля мільярда долараў. Усяго па выніках года на экспарце харчавання Беларусь заробіць каля 5 мільярдаў долараў.

Прадстаўнікі Мінсельгасхарча пракаменціравалі і супрацоўніцтва з Рассельгаснаглядам. Зараз інспектуецца наша агародніна. Прэтэнзій па якасці ад спецыялістаў не паступала.