Не сціхаюць баі ў Іраку

17 июня 2014

Напярэдадні позна вечарам баевікі групоўкі Ісламская дзяржава Ірака і Леванта збілі верталёт іракскіх ВПС. Загінулі ўсе, хто знаходзіўся на борце. Недалёка ад Эль-Фалуджы ваенна-паветраныя сілы Ірака разграмілі пазіцыі, дзе хаваліся больш за 200 джыхадзістаў. Як паведамляецца, яны рыхтаваліся ажыццявіць марш на Багдад. Яшчэ сотні баевікоў былі знішчаныя падчас баёў за Таль-Афар. Гэты населены пункт знаходзіцца за 50 кіламетраў на паўночны захад ад горада Масул. Баі там не спыняюцца.