Не стала класіка рускай літаратуры Валянціна Распуціна

15 марта 2015

Сумная навіна сёння прыйшла з Масквы. Не стала класіка рускай літаратуры Валянціна Распуціна. Ён памёр у маскоўскай клініцы, куды трапіў напярэдадні ў коме, не дажыўшы ўсяго адзін дзень да свайго 78-годдзя. Валянцін Распуцін вядомы такімі творамі, як аповесці "Грошы для Марыі", "Апошні тэрмін", "Развітанне з Мацёрай". Яго творы "Урокі французскага" і "Жыві і памятай" былі экранізаваныя. Распуцін лічыцца адным з заснавальнікаў савецкай вясковай прозы. Займаўся грамадскай дзейнасцю – асаблівую ўвагу ён надаваў захаванню прыроды возера Байкал. Як паведамляюць сваякі пісьменніка, развітанне з Распуціным, хутчэй за ўсё, пройдзе ў Маскве, а пахаванне адбудзецца ў Іркуцку.