Не дай сабе засохнуць

18 декабря 2013

Смага - усё! У Маямі мужчына можа сесці ў турму за тое, што спрабаваў адплаціцца за скрыню піва алігатарам. У Маямі зараз Фернанда Кайгнет - чалавек-легенда. Паводле звестак следства, мужчына злавіў алігатара даўжынёй больш за метр у парку непадалёку, паклаў у кардонную каробку і прынёс у магазін. Там Фернанда прапанаваў абмяняць алігатара на 12 бутэлек піва. Прадавец адмовіўся ад здзелкі і выклікаў паліцыю. Пакуль палісмены ехалі, Кайгнет спрабаваў прадаць жывёліну прахожым, ужо на вуліцы.