Названы магчымы матыў стралка з Лас-Вегаса

4 ноября 2017

Паводле слоў шэрыфа, Стывен Пэдак знаходзіўся ў дэпрэсіі праз буйныя фінансавыя страты. З верасня 2015 года ён пазбавіўся большай часткі свайго багацця. У выніку крывавай бойні, якую ўчыніў Пэдак увечар 1 кастрычніка на музычным фестывалі пад адкрытым небам, загінулі 58 чалавек, больш за 540 пацярпелі.