Моладзевы марафон "75" сустрэў Гомель

18 июня 2019

Моладзевы марафон "75" зрабіў яшчэ адзін крок на шляху да сталічнага рэгіёна. Аўтакалону сустрэў  Гомель. 

Першым прыпынкам  стала Алея Герояў. Тут удзельнікі марафону ўсклалі кветкі да манумента і разгарнулі палотнішча "Беларусь памятае"  з імёнамі вызваліцеляў.  Затым марафон змяніў лакацыю.  На плошчы Паўстання раскінуўся опен эйр  "Кветкі Вялікай Перамогі".  Інтэрактыўныя пляцоўкі і, вядома, мабільная лічбавая лабараторыя. Яна таксама калясіць па краіне.  Тут збіраюць фота ўдзельнікаў вайны, іх біяграфічныя  звесткі, якія ў будучыні  з'явяцца на старонках нацыянальнага альбома памяці  "Беларусь памятае. Родныя твары Перамогі".  У яго фарміраванні можа паўдзельнічаць кожны: неабходна прынесці фота сваяка і інфармацыю аб яго ваенным жыцці. Усяго ў кнізе памяці будзе 900 фатаграфій.  3  ліпеня  альбом перададуць на захоўванне ў Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. 

Моладзевы марафон "75" стартаваў ля стэлы "Мінск - горад-герой"  11 чэрвеня  і прадоўжыцца да 3 ліпеня. Яго маршрут праходзіць па месцах баявой славы. Пасля Гомеля  марафон адправіцца ў сталічны рэгіён.