Народны артыст Расіі Мікалай Досталь адзначае юбілей

21 мая 2016

Сёння народны артыст Расіі кінарэжысёр, сцэнарыст і заслужаны дзеяч мастацтваў Мікалай Досталь адзначае юбілей. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з 70-годдзем народнага артыста. Акцёр Досталь зняўся ў фільмах "Да пабачэння, хлопчыкі!", "Марскія апавяданні". Працаваў асістэнтам рэжысёра на кінастудыі "Масфільм", скончыў факультэт журналістыкі МДУ, вышэйшыя курсы сцэнарыстаў і рэжысёраў. У якасці рэжысёра дэбютаваў з паўнаметражнай карцінай "Чалавек з акардэонам". За фільм "Воблака-рай", які Мікалай Досталь паставіў паводле свайго сцэнарыя, быў удастоены некалькіх прэмій на кінафестывалі ў Лакарна, у тым ліку і прыза "Сярэбраны леапард". Таксама на рахунку рэжысёра такія вядомыя фільмы і серыялы, як "Шура і Прасвірняк", "Штрафбат", "Штылет", "Грамадзянін начальнік".