Напружанасць у адносінах Лондана і Тэгерана расце

13 июля 2019

Вялікабрытанія накіравала эскадронны мінаносец "Дункан" у Персідскі заліў для аховы брытанскіх суднаў. Нагадаем, адносіны паміж краінамі рэзка пагоршыліся пасля затрымання ўладамі  ля брытанскага Гібралтара супертанкера ісламскай рэспублікі. Тады экіпаж судна абвінавацілі ў парушэнні санкцый Еўрасаюза супраць Сірыі. Міністр замежных спраў Ірана назваў  тое, што адбылося, пірацтвам і нагадаў, што яго краіна не падпадае пад еўрапейскае нафтавае эмбарга.