Знаходка, якой 70 мільёнаў гадоў - у Аргенціне адкрылі новы від дыназаўра

6 декабря 2022

У Аргенціне адкрылі новы від дыназаўра. Даследчыкі змаглі зрабіць гэта дзякуючы вывучэнню касцей, знойдзеных у Патагоніі. Гэта від анкілазаўра: чатырохногі, з панцырам па ўсёй даўжыні. Дарэчы, даўжыня рэптыліі 2-3 метры, што прыкладна  ўдвая менш, чым раней адкрытыя віды. Палеантолагі лічаць, што маленькі памер дыназаўра  абумоўлены недахопам ежы ў арэале пасялення. Жыў дыназаўр каля 70 мільёнаў гадоў таму.