Назіраць за кітайскімі пандамі зараз можна кругласутачна

7 августа 2013
Кітайскае дзяржаўнае тэлебачанне запусціла інтэрнэт-канал, які пастаянна будзе трансліраваць у прамым эфіры мернае жыццё бамбукавых мішак. Гавораць, гэта вельмі супакойвае нервы. Праект стартаваў у самым буйным гадавальніку ў правінцыі Сычуань. Тут жывуць 80 панд. На іх нацэлены 28 камер, устаноўленых па ўсёй тэрыторыі запаведніка.