Жыхары Віцебска Дзень Незалежнасці адзначаюць на плошчы Перамогі

3 июля 2014
Больш за 10 000 чалавек прыйшлі, каб ускласці кветкі да Вечнага агню і ўшанаваць памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Урачыстым маршам пад гукі духавога аркестра прайшлі воіны Віцебскага гарнізона. Галоўнымі гледачамі шэсця сталі ветэраны. Павіншаваць пераможцаў прыехалі байцы пошукавых атрадаў з Расіі. У калоне яны ішлі за бравымі, нягледзячы на паважаны ўзрост, афіцэрамі. Упрыгожылі шэсце творчыя калектывы горада: у іх выкананні на плошчы Перамогі гучалі песні ваенных гадоў. Сваё майстэрства дэманстравалі выхаванцы спартыўных школ.

Гулянні на плошчы Перамогі працягваюцца. Вялікая шоу-праграма запланаваная на вечар, які завершыцца святочным салютам.