На Заходнім беразе ракі Іардан не сціхаюць пратэсты

13 декабря 2017

На Заходнім беразе ракі Іардан 6-ы дзень запар не сціхаюць пратэсты. Прычына ўсё тая ж - нязгода палесцінцаў з рашэннем Прэзідэнта ЗША прызнаць Іерусалім сталіцай Ізраіля. Дэманстранты закідваюць вайскоўцаў камянямі і фаерами. У адказ армія абароны Ізраіля вымушаная ўжываць слёзатачывы газ і гумавыя кулі. Ёсць пацярпелыя. Сітуацыя на Блізкім Усходзе стала сёння галоўнай тэмай пазачарговага саміту Арганізацыі ісламскага супрацоўніцтва ў Стамбуле. Яго ўдзельнікі прызналі Усходні Іерусалім сталіцай Палесціны.

Махмуд Абас, старшыня палесцінскай аўтаноміі: "ЗША не могуць быць пасрэднікамі паміж Ізраілем і Палесцінай у мірным працэсе. Яны страцілі гэтую ролю. Мы ніколі не дапусцім у будучыні, каб прадстаўнікі ЗША прымалі ўдзел у працэсе палітычнага ўрэгулявання".

У аўторак баевікі "Хамас" аб'явілі аб пачатку трэцяй інтыфады. Ізраільскія вайскоўцы тады ж засяклі запуск ракеты з сектара Газа. Снарад быў збіты сістэмай ПРА "Жалезны купал". Пасля гэтага ізраільскія вайскоўцы нанеслі шэраг удараў па пастах баевікоў "Хамас" у паўночнай частцы сектара Газа.