Беларусы занялі пятае месца ў змяшанай эстафеце на Алімпіядзе

20 февраля 2018

Першай за нас бегла Надзея Скардзіна. Закрыўшы дакладна ўсе мішэні, эстафету Дар'і Домрачавай яна перадала на восьмым месцы. Дар'я дапусціла адзін промах, але адправіла на дыстанцыю Сяргея Бачарнікава трэцім. На першай стральбе ён выкарыстаў адзін дадатковы патрон, а сваю стойку адстраляў чыста. Уладзімір Чапелін адправіўся на дыстанцыю пятым і гэтую пазіцыю здолеў утрымаць.

У чацвер за алімпійскія медалі пазмагаюцца нашы дзяўчаты. Прамую трансляцыю эстафетнай гонкі будзе весці тэлеканал "Беларусь 5". Пачатак у 14:10.