На паўднёвым захадзе Японіі адбылося новае магутнае землетрасенне

16 апреля 2016

На паўднёвым захадзе Японіі адбылося новае магутнае землетрасенне магнітудай 7,3. Яно было ў 16 разоў мацнейшае за першае. Стыхія забрала жыцці сама меней 19 чалавек. Сотні людзей пацярпелі. Паведамляецца, што з-за магутных падземных штуршкоў у рэгіёне абрынуліся дзясяткі будынкаў, разбураныя масты, узнікла некалькі пажараў. Суткамі працуюць звыш 15-ці тысяч ратавальнікаў. Нагадаем, землетрасенні ў Японіі працягваюцца ўжо два дні запар.