Стадыён "Дынама" пачынае свой новы сезон праз два тыдні

7 июня 2018

Першы матч мінскі стадыён "Дынама" прыме ўжо 22 чэрвеня. Пратэсціруюць новую арэну лёгкаатлеты. Міжнародны турнір збярэ каманды Беларусі, Украіны, Прыбалтыкі і балканскіх краін. Рэканструкцыя стадыёна вялася шэсць гадоў. Усталяваны новыя трыбуны, мачты асвятлення, пакладзена пакрыццё міжнароднага класа. "Дынама" зможа ўмясціць 22 тысячы гледачоў. Сёння на стадыёне будаўнікі праводзяць апошнія работы. Дапамагаюць навесці парадак на аб'екце і актывісты БРСМ.

У спаборніцтвах 22 чэрвеня прымуць удзел знакамітыя беларускія атлеты, у тым ліку Аліна Талай і Іван Ціхан. Турнір стане тэставым за год да старту ІІ Еўрапейскіх гульняў.